Общество
Аліна Таранік

Андрыс Ліепа зноў у Мінску

У Мінску ў хуткім часе адбудзецца адкрыццё «Рускіх сезонаў XXI стагоддзя» Андрыса Ліепы, у межах якога ўвазе беларускага гледача прадставяць балеты «Тамар» і «Балеро». У спектаклях прымаюць удзел сусветна вядомыя артысты – Ілзэ Ліепа, Фарух Рузіматаў. Андрыс Ліепа аб’ехаў з «Рускімі сезонамі ХХІ стагоддзя» ўсю Еўропу. Перад адкрыццем праекта, ён распавеў з журналістам пра спектаклі ды падзяліўся планакмі на будучыню.

Селета культурніцкая падзея, прывезеная знакамітымі артыстамі балета ўключае два спектаклі. Ужо 9 лістапада на сцэне Беларускага опернага тэатру пройдзе балет «Тамар». Паводле Ліепы, спектакль быў прадстаўлены ў Парыжы, Лондане, і Беларусь мусіць стаць «добрым гняздэчкам, дзе «Тамар» зможа пасяліцца». Пра «Балеро» многа казаць не выпадае. Твор, ці прынамсі, музыка з яго, вядомыя кожнаму. Ролю Іды Рубінштэйн выкананае Ілза Ліепа, якая, па словах Андрыса, з’яўляецца незамянімай у гэтым спектаклі, дзякуючы адмысловай экспрэсіі і характэрнаму стылю.

Неад’емнай часткай балетаў стануць дэкарацыі.

– Мы з вялікай цікавасцю працуем над кожным сюжэтам, паколькі ў кожным з іх развіваюцца розныя тэмы. Мы маем проста калейдаскоп сюжэтаў, – распавяла мастачка Ганна Нежная.

Да спектакляў паводле эскізаў знакамітых мастакоў пачатку ХХ стагоддзя (Бенуа, Пікасо), калі свае «Рускія сезоны» ставіў на сцэнах Еўропы легендарны Сяргей Дзягілеў, былі падрыхтаваныя адмысловыя дэкарацыі. Ганна Нежная прызналася, што для яе важная не толькі спадчына Бенуа, але цікавым было пагрузіцца ў ход яго думак.

– Сам Бенуа натхняўся тэхнікай Гойі, а таму ў дэкарацыях да спектаклю можна будзе пабачыць працу не двух, а нават трох мастакоў, – падсумавала дэкаратар.

Дарэчы, Андрыс Ліепа заўважыў, што яшчэ 2 месяцы таму не быў упэўнены, што селета ў яго атрымаецца правесці ў Беларусі «рускія сезоны»:

– Мы выдатна разумеем вашу сітуацыю, – сказаў заслужаны артыст.

Увогуле, Ліепа вырашыў, што кожны раз, калі будзе ў Беларусі, будзе наведваць харэаграфічны каледж у Мінску. Ён сустракаўся з маладымі артыстамі балету ўжо двойчы: у мінулым годзе і ў гэты чацвер.

– Моладзь цудоўная. Увогуле, мы вывучылі з вашымі артыстамі 2 спектаклі за 2 тыдні жніўня ды пачатак верасня. Вельмі добрая, якасная трупа, – пахваліў Андрыс Ліепа.

У планах кіраўніка праекту прывезці «Рускія сезоны ХХІ стагоддзя» на сцэны нашых рэгіенаў, паставіць пару новых спектакляў, зладзіць выставу працы мастакоў Ганны і Анатоля Нежных.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)