Андрэй Клімаў выйшаў на волю

Як стала вядома Еўрарадыё, палітвязень Андрэй Клімаў 15 лютага выйшаў на волю з мазырскай калоніі. У Мінск ён прыедзе заўтра раніцай. Цягнік "Калінкавічы-Мінск" прыбывае на цэнтральны вакзал у 5.46.

Еўрарадыё пагаварыла з жонкай Клімава Таццянай. Вось што кажа яна:

“Літаральна 15 хвілін мне патэлефанавала дачка, ёй патэлефанаваў Андрэй на хатні тэлефон і сказаў, што яго цяпер вязуць на вакзал, пасадзяць у цягнік Калінкавічы – Мінск і заўтра раніцай ён прыедзе ў Мінск”.

Нагадаем, Андрэй Клімаў быў асуджаны 1 жніўня 2007 года да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце, у якой, нібыта, былі заклікі да гвалтоўнай змены дзейнага дзяржаўнага ладу. За кратамі ён знаходзіўся з красавіка 2007-га. Такім чынам, Клімаў правёў у зняволенні 10 месяцаў.

Таццяна Леановіч мяркуе, што варта чакаць і вызвалення Аляксандра Казуліна:

“Я думаю, што логіка развіцця падзеяў паказвае: вызваленне Казуліна – немінучае”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)