Андрэй Дзмітрыеў на волі

Як стала вядома «Нашай Ніве», у панядзелак раніцай Андрэй Дзмітрыеў быў адпушчаны з СІЗА КДБ. Следчыя вырашылі замяніць утрыманне пад вартай на вызваленне пад падпіску аб нявыездзе.

Спадар Дзмітрыеў таксама абавязаўся з'яўляцца на допыты ў КДБ па першым патрабаванні следчых.