Политика
Анастасія Зелянкова

Анатоль Ляўковіч: “Мы не будзем гуляць па сцэнару ўлады”.

Заведзена крымінальная справа паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу ў сувязі падрыхтоўкай акцыі з нагоды Дня Волі. Пра гэта сёння сябрам аргкамітэту ў справе падрыхтоўкі акцыі Анатолю Ляўковічу і Ігару Шынкарыку паведамілі ў Мінгарвыканкаме. Улады таксама прапанавалі арганізатам акцыі свой сцэнар дадзенага мерапрыемства, дазволіўшы сабрацца на Кастрычніцкай плошчы.

Як расказаў “Салідарнасці” намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), іх тэрмінова выклікалі ў Мінгарвыканкам, дзе кіраўнік мінскай міліцыі генерал Анатоль Куляшоў папярэдзіў пра крымінальную адказнасць за правядзенне акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

-- Ён паведаміў, што ўжо зараз органы праводзяць прэвентыўныя меры: саджаюць людзей на трое сутак, -- адзначыў Анатоль Ляўковіч. – Са свайго боку я заявіў, што адклікаю свой подпіс, паколькі ўлады адмовілі нам правесці акцыю так, як мы яе запланавалі, і адначасова здымаю з сябе адказнасць за тое, што будзе адбывацца.

Паводле Ляўковіча, пасля перамоў ім прапанавалі яшчэ адзін сцэрый будучай акцыі. Так, на арганізатараў ускладалася адказнасць правесці людзей, якія прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу, да месца дазволенага збору – Акадэміі Навук.

-- Нам заявілі, што міліцыя не будзе перашкаджаць, а толькі дапаможа зрабіць гэта арганізавана. Як бы там ні было, але мы не будзем гуляць па сцэнару ўлады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)