Анастасія Перакі

Мадэль Анастасія Перакі нарадзілася на грачаскім востраве Гідра. Не дзіва, што яна выдатна адчувае сябе і ў моры, і на сушы, і пад аб’ектывамі фотакамер. Упершыню палкая грэчанка з’явілася ў мужчынскім часопісе ў 2002 годзе, калі ёй споўнілася дзевятнаццаць.

З таго часу Анастасія — частая госця на старонках глянцавых выданняў. У сваёй анкеце спадарыня Перакі сцвярджае, што вельмі любіць “мужчын, здольных выконваць жаданні”. А вось з таго, што яе асабліва заводзіць, Анастасія чамусьці адзначыла гімнастыку, дадаўшы, што асабліва ёй падабаюцца прысяданні. Хаця, чаму б і не, прынамсі, “мужчына, здольны выконваць жаданні”, можа значна разнастаіць гэтыя практыкаванні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)