Анархiст Паліенка спрабаваў ўскрыць вены на судзе (дададзена)

Ён пасьпеў крыкнуць: «Ганьба такому суду!», паведамляе Радыё Свабода.

Актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка спрабаваў ускрыць вены на судзе на знак пратэсту супраць закрыцьця працэсу — тройчы парэзаў руку шпількай.

Канваіры сьцьвярджаюць, што пагрозы жыцьцю Паліенкі няма, а суд можа пачацца безь яго.

Прэсавы сакратар Менскага гарадзкога суду Надзея Антонік пацьвердзіла карэспандэнту Свабоды, што працэс пад Паліенкам ідзе, але падрабязнасьцей яна ня ведае, бо працэс закрыты. Ці аказвалі мэдычую дапамогу Паліенку, яна не сказала.

«Людзі ў цывільным» ужывалi гвалт супраць тых, хто прыйшоў падтрымаць Паліенку. Пацярпелі Ніна Багінская, Сяргей Спарыш, Максім Вінярскі, актывісты анархісцкага руху.

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч заявіў, што тое, як адбываецца працэс над Паліенкам, яшчэ раз пацьвярджае палітычны характар перасьледу актывіста. Паводле яго, праваабаронцы сапраўды зьбіраюцца прызнаць яго палітычным зьняволеным.

Пазней стала вядома, што з Паліенкі знялі абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах: за «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці альбо варажды» і «апаганьванне будынкаў і нанясенні шкоды маёмасці», паведамляе Еўрарадыё.  

Гэтага, дарэчы, патрабавала праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая разгледзела справу і прыйшла да высновы, што гэтыя тры абвінавачванні з’яўляюцца незаконнымі і мусяць быць знятыя.

Цяпер Паліенку судзяць толькі за «злоснае хуліганства». Актывіст нібыта пырснуў у твар незнаёмаму мужчыну пярцовым балончыкам за заўвагу пра паленне ў пад'ездзе. Паліенку пагражае абмежаванне свабоды на тэрмін ад трох да пяці гадоў альбо пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў.

***

Паліенку абвiнавачвалi у пашкоджаньні маёмасьці нанясеньнем графіці антыміліцэйскага зьместу, у распальваньні варожасьці да міліцыянтаў і ў злосным хуліганстве — нібыта ён з хуліганскіх памкненьняў распыліў пярцовы газ у вочы грамадзяніну.

Ён віны ў хуліганстве не прызнае і даводзіць, што мусіў абараняцца ад нападу невядомага ў пад’езьдзе. Інцыдэнт актывіст называе правакацыяй праваахоўнікаў.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.7 (оценок:10)