Ана Паўла Алівэйра

Бразільскія аматары футболу ў захапленні: рэферы Ана Паўла Алівэйра зноў вярнулася на поле, каб судзіць футбольныя матчы. Прычыны, па якіх бразільская прыгажуня была вымушана зрабіць перапынак у судзейскай кар’еры, досыць нетыповыя для футбольнага арбітра. Справа ў тым, што летась Ана Паўла паўдзельнічала ў эратычнай фотасесіі для бразільскай версіі Playboy. Канфедэрацыя бразільскага футболу не зразумела гэтага ўчынку і дыскваліфікавала прыгажуню на 245 дзён.

Да сваіх абавязкаў Ана Паўла вярнулася літаральна на днях, а яе прыхільнікі ўжо чакаюць новай эратычнай фотасесіі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)