Амеры

Зорка R&B Амеры, чые песні часцяком узначальваюць музычныя чаты, правяла большую частку дзяцінства ў раз’ездах ад Аляскі да Германіі разам са сваім бацькам-ваенным.

З’яўляючыся дачкой афраамерыканца, яна не магла не палюбіць музыкі R&B, а маці-карэянка прывіла ёй прагу да класікі і мастацтва. Каб задаволіць абодвух бацькоў, Амеры спачатку скончыла універсітэт мастацтваў, атрымаўшы адукацыю мастака-графіка, а потым з галавою акунулася ў свет хіп-хопа.

У 2002 годзе выйшаў дэбютны сінгл спявачкі “Why Don’t We Fall In Love”, а праз некалькі месяцаў і альбом “All I Have”, які адразу ж стаў папулярным. У бліжэйшы часе Амеры збіраецца парадаваць прыхільнікаў чарговымі навінкамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)