Политика

Амбасадарка ЗША ў Беларусі: «Пратэсты змянілі давер да рэжыму»

Джулі Фішэр лічыць, што прэзідэнцтва Лукашэнкі наўрад ці будзе доўжыцца доўга, калі ён не пачне перамовы з беларускім народам.

– Пратэсты змянілі давер да рэжыму ў Беларусі. Я не веру, што ўрад, які кідае выклік волі народа, які так груба ігнаруе волю народа, можа быць устойлівым, – са спасылкай на Reuters пiша Еўрардыё.

Амбасадарка ЗША занепакоеная і пагрозай незалежнасці Беларусі: «Мы назіраем, што Беларусь усё больш аддаляецца ад суверэнітэту і незалежнасці, і гэта непакоіць Злучаныя Штаты Амерыкі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(20)