Политика
Аляксей Дзікавіцкі, Радыё Свабода

Амбасадара Латушку выклікалі ў польскае МЗС

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка быў выкліканы ў МЗС гэтай краіны ў сувязі з выказваньнямі на адрас журналіста аднаго з польскіх тэлеканалаў, якому Латушка хацеў “даць у морду”.

Паводле прэсавага сакратара МЗС Польшчы Паўла Дабравольскага дырэктар дыпляматычнага пратаколу міністэрства Томаш Арлоўскі, які выклікаў Паўла Латушку, меў зь ім “жорсткую і катэгарычную размову”.

“Беларускаму амбасадару было паведамлена, што ягоныя паводзіны не адпавядалі Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных дачыненьнях і нэгатыўна адбіваюцца як на іміджы пасла, так і дзяржавы, якую ён прадстаўляе. Канешне, дачыненьні дыпляматычных прадстаўніцтваў з мэдыямі — гэта іхная ўласная справа, але ўжываньне такіх словаў у дачыненьні да дэмакратычных мэдыяў заслугоўвае ганьбаваньня”, заявіў спадар Дабравольскі.

Прадстаўнік польскага МЗС заявіў, што рашэньне аб увядзеньні санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў — забарона на ўезд на польскую тэрыторыю, адказных за фальсыфікацыі ў часе прэзыдэнцкіх выбараў, ужо прынятае, аднак Польшча яшчэ чакае з увядзеньнем забаронаў у сілу, спадзеючыся, што такія ж крокі зробіць увесь Эўразьвяз.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)