Политика

Амбасадар Швецыі ў Беларусі: «Наяўнасць смяротнага пакарання нязменна вядзе да эскалацыі жорсткасці»

Крысціна Юханесан выступіла са зваротам да беларускiх уладаў.

Адзначым, раней у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусi з вiдэазваротамi выступiлi амбасадары Францыі i Швейцарыі Нікаля дэ Лакост i Клод Альтэрмат.

– Швецыя разам з іншымі краінамі Еўрапейскага Саюза паслядоўна і актыўна выступае супраць смяротнага пакарання, – кажа, у сваю чаргу амбасадар Швецыі ў Беларусі, паведамляе Вясна. – Гэта бесчалавечная форма пакарання, якой няма месца ў сучасным цывілізаваным свеце, пабудаваным на прынцыпах гуманізму і прызнання каштоўнасці чалавечага жыцця. Адзін з асноўных аргументаў супраць найвышэйшай меры пакарання – гэта магчымыя памылкі і недасканаласці судовай сістэмы, праз якія можа пацярпець невінаваты.

На жаль, такія памылкі пазней нельга выправіць. Акрамя таго, наяўнасць смяротнага пакарання нязменна вядзе да эскалацыі жорсткасці і нецярпімасці ў грамадстве.

У Швецыі, згодна з судовым рашэннем, апошні чалавек быў забіты ў 1910 годзе, а канчаткова смяротнае пакаранне было забаронена Канстытуцыяй у 1975 годзе. Мы бачым, што гэта было прагрэсіўнае рашэнне, якое паспрыяла большай гуманізацыі нашага грамадства.

Крысціна Юханесан заклiкае: «Абапіраючыся на міжнародную практыку і прынцыпы гуманізму, мы заклікаем Рэспубліку Беларусь далучыцца да еўрапейскіх краін і адмяніць смяротнае пакаранне».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)