Лица

Амбасадар Германіі развітаўся па-беларуску

Амбасадар Германіі Петэр Дэтмар, які скончыў сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, і ягоная жонка Ілька Дэтмар запісалі развітальнае відэа на беларускай мове.

– Паважаныя сябры, для нас надышоў час вяртацца дадому. Мы дзякуем вам за цудоўныя гады разам з вамі ў Беларусі. Ну, усё, мы пайшлі, — сказалі яны на відэа.

У якасці амбасадара Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар працаваў з 2015 году. З 2009 па 2013 ён быў намеснікам амбасадара.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)