Общество

Аксана Колб, Новы час

«Амапавец адну нагу паставіў мне на рэбры, другой прыціснуў маю нагу»

Фотакарэспандэнта «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева затрымалі каля 15 гадзін 1 лістапада. Ён працаваў на маршы. Яго збілі і адвезлі ў Партызанскі РУУС. Пасля далі 10 сутак.

Фатограф не выключае, што гэты здымак і стаў прычынай затрымання

— Напэўна, гэта здымак і стаў сігналам для затрымання, — мяркуе Дзмітрый. — Я стаяў на ўзгорку ля прыпынку «Абсерваторыя», здымаў, як разганялі і затрымлівалі людзей. І не заўважыў, як да мяне таксама наблізіліся. Адчуў моцны ўдар па галаве збоку. Упаў. Пачуў: «Мордой вниз! Руки за спину! Встать!». Мяне пацягнулі ў бусік. На маю заўвагу, што я журналіст, сказалі, маўляў, там разбяруцца.

Скручваў Дзіму не АМАП, а, як ён змог апазнаць, чальцы брыгады з Мар’інай Горкі. А вось у бусіку ўжо сустрэў АМАП. Гасцінна:

—  Я адразу атрымаў пару разоў дручком, у тым ліку па галаве. Нехта ў балаклаве гаркнуў: «Мордой под сидение. Ноги убрать, а то сейчас ломаю».

Я не пярэчыў, бо ведаў, сабе даражэй, і стараўся сапраўды ўціснуцца пад сядзенне. Але ўсё роўна атрымаў некалькі ўдараў рукамі.

 Пачуў крык: «Здымай рэмень». Мне звязалі рукі за спінай уласным рамнём. Што ў дадзеным выпадку лепш, чым сцяжкай. «А чаму не сцяжкай, у нас жа іх шмат?» — запытаўся адзін з іх. «Сцяжкі яшчэ спатрэбяцца», — сказаў нехта ў адказ. Сапраўды, хутка ў бусік напіхалі людзей. Сцяжкі спатрэбіліся.

Нехта з іх сеў зверху. Адну нагу ўтыкнуў мне ў рэбры. Другой моцна прыціснуў нагу. Гаркнуў: «Дзе тэлефон?» «У левай кішэні», кажу. Дасталі, а тэлефон у мяне быў звычайны, кнопачны. «У, сссука!», — пачуў я і зноў адчуў моцны ўдар па галаве. Я зноў паспрабаваў растлумачыць, што журналіст, і гэта мая праца. «Журналіст?» — зноў удар, гэтым разам у сківіцу.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(16)