Общество

АМАП наляцеў на провады адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзіі: два дзясяткі забралі ў РУУС

Здарэнне адбылося 26 сакавіка на вуліцы Чырвонай у Мінску, дзе знаходзіцца некалькі юрыдычных кансультацый.

Як паведамляе Наша Нiва, удзельнікі гісторыі адмаўляюцца каментаваць падзеі вечара ад свайго імя, але вось што вядома ў агульных рысах: у юрыдычнай кансультацыі сабраліся два дзясяткі адвакатаў, каб развітацца з пазбаўленымі ліцэнзіі калегамі.

Літаральна праз паўгадзіны ад пачатку ў будынак прыехаў АМАП і папрасіў усіх на выхад. Адвакатаў прывезлі ў РУУС, а пасля на вуліцу Перадавую, дзе знаходзіцца медыцынская экспертыза гарадскога наркалагічнага дыспансера.

Пасля чаго на тых, хто быў выпіўшы, склалі пратаколы па артыкуле 19.3 КаАП (распіццё алкагольных напояў на працоўным месцы) і адпусцілі. Тых, хто не выпіваў, адпусцілі без пратакола.

Самі адвакаты лічаць, што такі хуткі прыезд міліцыі можа азначаць, што офісы адвакацкіх кансультацый цяпер праслухоўваюцца ў рэжыме рэальнага часу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(28)