Алёша Арэшкавіч

Як можна меркаваць па фотаздымку, Алёша Арэшкавіч ніяк не мужчына, а вельмі нават прыгожая дзяўчына ды яшчэ з адметнымі формамі. Такое нязвыклае для нашага вуха жаночае імя выдае амерыканскай мадэлі яе сербскае паходжанне. Дарэчы, станавіцца мадэллю Алёша Арэшкав ч ніколі не збіралася. Нават апынуўшыся ў 1993 годзе на старонках Playboy, Алёша не адмовілася ад сваёй мэты стаць прафесарам каледжа працягвала шлях да вучонай ступені. Аднак пахаваць прыгажосць пад стосам кніг ёй усё ж не далося удзячныя чытачы часопіса зноў і зноў патрабавалі новых фотаздымкаў. Playboy угаварыў дзяўчыну на чарговую фотасесію. З таго часу Алёша Арэшкавіч надоўга прапісалася на старонках выдання, адкуль не сыходзіць ужо больш за дзесяць год.

Дарэчы, гэты занятак, як нам падаецца, спадарын Арэшкавіч падыходзіць значна больш. Цяжка ўявіць сабе прафесара, які б да такой ступені не любіў апранацца, называў адзенне “нязручнай непрыемнасцю" ды імкнуўся як мага хутчэй яго скінуць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)