Политика

Аляксей Янукевіч: «Z. падох, бэбі, Z. падох»

Новаабраны кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у 2007 годзе агучыў на беларускую мову героя Бруса Уіліса з культавага фільма «Крымінальнае чытво». Фразы, прыдуманыя Таранцінам ды ўкладзеныя ў вусны Янукевіча, выклікаюць цяпер асаблівы рогат.

Аб агучцы Янукевіча ўзгадала «Наша нiва», якая таксама адзначыла, што пераклад культавай стужкі Квенціна Таранціна рэдагавалі калегі Янукевіча па партыі Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі, а кіраваў праектам Франак Вячорка.

У фільме герой Бруса Уіліса-Янукевіча баксёр Бутч па загадзе мафіёзі-мурына мусіў прайграць на рынгу. Але замест гэтага Уіліс-Янукевіч накаўтаваў саперніку насмерць. Пасля сутычкі баксёра і мафіёзі яны трапляюць у логава маньякаў. Але герой вызваляецца і з дапамогай самурайскай шаблі хутка наводзіць парадак.

Па выхадзе беларускай агучкі фільму напачатку 2007 года разгарэўся скандал. «Прыхільніка хрысціянска-дэмакратычнай традыцыі БНФ» папракалі дубляжам крымінальнага фільма.

Аляксей Янукевіч: «Z. падох, бэбі, Z. падох»

Аляксей Янукевіч патлумачыў сваю пазіцыю наступным чынам:

— Ад таго моманту, як я ўпершыню паглядзеў фільм, для мяне «Крымінальнае чытво» стала адным з любімых. Я сам быў ініцыятарам перакладу на беларускую мову менавіта гэтага фільму, а таксама палічыў за вялікі гонар прыняць удзел у яго дубляжы. «Крымінальнае чытво» навучыла мяне лягчэй ставіцца да многіх жыцьцёвых момантаў, а таксама трываць выклікі лёсу. Фільм сам па сабе абсалютна не пярэчыць ніякім маім каштоўнасцям, не лічу, што гэты момант неяк можа адбіцца на маёй палітычнай кар’еры.

Як бачым «Крымінальнае чытво» сапраўды не перашкодзіла Янукевічу быць абраным старшынёй БНФ.

Але фразачкі, прыдуманыя Таранцінам ды ўкладзеныя ў вусны Янукевіча, выклікаюць цяпер асаблівы рогат. У фільме новаабраны старшыня БНФ, да прыкладу, кажа: «Для выбухаў і страляніны яшчэ зарана», «Z. падох, бэбі, Z. падох», «О, блін, Скоці, гэта нех...выя навіны!», «Калі б ён, прынамсі, завязаў пальчаткі, што ён павінен быў зрабіць у першую чаргу, засранец, ён бы цяпер жыў» і г.д.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)