Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

«Аляксандра і Канстанцін» па-за аблокамі

Дуэт “Аляксандра і Канстанцін” падрыхтаваў да выданьня новую праграму, дзеля запісу якой музыкі пераехалі з роднага Барысава ў Менск.

Працавалі яны (разам зь лепшымі беларускімі музыкамі — былым гітарыстам “Песьняроў” Віктарам Маўчанавым, клявішнікам “J_Moрс” Дзянісам Варанцовым, Масудам Талібані ды інш.) над дыскам роўна год. Праграма атрымала назву “Па-за аблокамі”, што адпавядае душэўнаму стану Аляксандры і Канстанціна. “Мы даказалі найперш сабе і астатнім, што не ўпалі ўніз, а наадварот — узвысіліся па-над усім брыдкім”, — кажа Аляксандра Кірсанава. Хоць альбом пабачыць сьвет толькі ў студзені, песьні зь яго ва ўсю ратуюцца на радыёстанцыях Баўгарыі, Мальты, Партугаліі. Справа ў тым, што песьні “АіК” былі ўключаныя ў рассылку Русланы, і эўрапейскія радыё-станцыі з ахвотай ставяць як песьні ўкраінскай сьпявачкі, так і “Юр’ю”, “Сьвяты вечар”, “Дуду дада” ў выкананьні дуэту. Тым часам “АіК” на сваім афіцыйным сайце  //ak.fromby.net абвесьцілі конкурс на лепшы сцэнар для кліпу на песьню The Money & The Mountains (“Грошы і горы”). Свае сцэнары можна дасылаць на электронную адрэсу: a_and_k@tut.by да 1 лютага 2006 году.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)