Аляксандр Манцэвіч: «Унуку не будзе сорамна за дзеда»
Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча з Маладзечна пакаралi: 4 гады ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе Вясна. Абвінавачанні абсурдныя – у дыскрэдытацыі РБ.
Вось што наш калега агучыў ў апошнiм слове:
«Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Знаходзячыся за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны...
Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя «Рэгіянальнай газеты», якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду… Няма ніякай маёй віны.
Шкада, што я, як дзед, не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газэту, якая магла існаваць доугія гады…
Сваёй віны не прызнаю».
65-гадовы Аляксандр Манцэвіч узначальваў «Рэгіянальную газету» з моманту яе заснавання ў 1995 годзе.
Читайте еще
Избранное