Аляксандр Лукашук атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча

Увечары 28 траўня ў мінскай прасторы ОК16 у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.

Аляксандар Лукашук на цырымоніі ўручэння прэміі імя Алеся Адамовіча

Як паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр, прэмію атрымаў Аляксандр Лукашук за стварэнне кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька. Освальд у Менску».

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча.

Прэмія адзначае найлепшыя публіцыстычныя творы, прысвечаныя актуальным праблемам сучаснасці. Лаўрэатамі прэміі былі Павел Шарамет, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Бяляцкі, Зміцер Бартосік, Уладзімер Арлоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)