Лица
Мікола Чарняўскі

Аляксандр Кулінковіч запрашае на дабрачынны канцэрт

Лідэры гуртоў IQ48 і Neuro Dubel запрашаюць прыйсці на дабрачынны канцэрт «Добры Фэст» у клубе «Рэактар» у Мінску 22 красавіка і падтрымаць дзяцей з Чэрвеньскага дома-інтэрната.

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», гурт IQ48, Мясцовы дабрачынны фонд «Добра тут» аб’ядналі свае намаганні і ладзяць дабрачынны канцэрт пад назвай «Добры Фэст» у клубе «Рэактар» у Мінску 22 красавіка.

У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48 (ініцыятары канцэрта), Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Змяя) і Алег Хаменка (гурт «Палац»).

На прэс-канферэнцыі 20 красавіка арганізатары канцэрту звярнуліся да публікі з заклікам «Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!». Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў Чэрвеньскага дома-інтэрната, які цесна супрацоўнічае з фондам «Добра тут».

З заклікам пряняць удзел у акцыі звярнуўся, у прыватнасці, лідэр гурту Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч.

– Я ведаю, што адкрыць свой кашалёк і аддаць грошы, вельмі цяжка, – сказаў ён і паставіў у прыклад свой гурт: у апошні час кожны трэці яго канцэрт – дабрачынны.

Квіткі на канцэрт можна набыць за 20 000 (танцпляц загадзя), 30 000 (танцпляц у дзень канцэрту) і 40 000 (столік). Як адзначыла каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі» Ніна Шыдлоўская, кошты былі зроблены невысокімі, каб у дабрачыннай акцыі прыняла ўдзел як мага большая колькасць людзей.

Тым часам на сайце tarantino.by ідзе акцыя-продаж фотаздымкаў беларускіх музыкаў, сродкі ад якой пойдуць у дабрачынны фонд «Добра тут» на патрэбы Гарадзішчанскага дома-інтэрнату для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)