Алізі

Сваё імя французская спявачка Алізі атрымала ў гонар аднаго з вятроў — так на лёсе дзяўчынкі адбілася захапленне яе бацькоў віндсёрфінгам. Аднак з першых жа крокаў па сцэне спявачку пачалі называць не інакш як “французская Лаліта”. І справа тут не толькі ва ўзросце выканаўцы (яна дэбютавала ў 15 год), папулярнай Алізі зрабіла песня Moi... Lolita, якую напісала для яе Мілен Фармер.

Зараз Алізі вядомая далёка за межамі Францыі. Як лепшая спявачка яна адзначана шматлікімі прэміямі, у тым ліку на фестывалях M6 Music Awards і NRJ Music Awards.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)