Алісса Мілана

Актрыса з італьянскімі каранямі Алісса Мілана апошнім часам пачала з’яўляцца ў многіх папулярных фільмах, дзе, на дзіва, здолела застацца апранутай. Раней крытыкі сцвярджалі, што адзіная мэта кінастужак з яе ўдзелам — выставіць на ўсеагляд бюст. Такая слава Алісы нядаўна нават падштурхнула карэйскіх вытворцаў дыванкоў для кампьютарных мышак аздобіць сваю прадукцыю яе выявай, прымацаваўшы да мышак падушку для запясця ў выглядзе грудзей галівудскай зоркі.

Сама ж Мілана зараз імкнецца зарэкамендаваць сябе як сур’ёзная актрыса і нават спявачка — яе першы альбом Look In My Heart заняў другое месца па продажах, саступіўшы толькі Мадонне. І ўсё ж, трэба прызнаць: нагоду прадэманстраваць свой шыкоўны бюст, які яна некалі павялічыла па парадзе сябра, Аліса ніколі не ўпускае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)