Алісія

Балгарская фолк-спявачка Алісія вельмі папулярная ў сябе на радзіме. Што ж, цяга балгараў да фолк-музыкі зразумелая. Нядаўна да прыхільнікаў Алісіі далучыўся яшчэ і нападаючы турынскага “Ювентуса” і зборнай Балгарыі Валерый Бажынаў.

Алісія і Валерый пазнаёміліся падчас здымкаў чарговага кліпа спявачкі. Відэаролік атрымаўся настолькі смелы, што адразу ж папаўзлі чуткі пра іх раман. Футбаліст і спявачка вырашылі не расчароўваць сваіх фанатаў і ў наступным кліпе парадавалі яшчэ больш правакацыйнымі сцэнамі, пасля якіх Бажынаў проста абавязаны быў ажаніцца з Алісіяй. Дарэчы, у бліжэйшы час ён гэта і збіраецца зрабіць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)