Общество
Мікіта Недаверкаў, «Наша Ніва»

Аліна Талай і Юры Жыгамонт правялі ўрок беларускай мовы вучням Пінска

«Калі мы не будзем захоўваць нашу мову, то мы знікнем як народ».

Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай, разам з тэлевядучым і акцёрам Юрыем Жыгамонтам правялі спецыяльныя ўрокі беларускай мовы ў адной з школ горада Пінска.

Заняткі адбыліся ў рамках адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» — асветніцкай ініцыятывы, якая ахопіць 25 школ у кожнай вобласці краіны.

У вучняў праверылі веданне беларускай мовы, а таксама распавялі пра значнасць роднай мовы для беларусаў:

Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» — развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове.

Плануецца, што ініцыятыва ахопіць каля 150 школ па ўсёй Беларусі, а агулам каля 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. На сённяшні момант ва ініцыятыве ўзялі ўдзел каля больш 8000 школьнікаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)