Алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын: «Якая вам розніца, чаму я іду ў дэпутаты?»
Алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын распавёў пра сваё рашэнне балатавацца ў дэпутаты.
— Якая вам розніца, чаму я іду ў дэпутаты?
— Мы — журналісты, нам цікава ўсё, што цікава нашым чытачам.
— Спачатку няхай пройдзе перадвыбарчая кампанія, потым і пагаворым.
— А калі вы не станеце дэпутатам? Як расцэньваеце свае шанцы?
— Я б гэтым не займаўся, калі б не разлічваў на паспяховы ўдзел ва ўсім гэтым, - сказаў Грышын.
Грышын балатуецца па Старавіленскай выбарчай акрузе №41 Мінска. Выступае як беспартыйны.
Читайте еще
Избранное