Общество

Алесю Марачкіну зрабілі аперацыю на сэрцы

Мастаку Алесю Марачкіну зрабілі аперацыю на сэрцы.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку Алена Гушча:

«Сябры, мастак Алесь Антонавіч Марачкін зараз у шпіталі на вуліцы Розы Люксембург. Яму зрабілі аперацыю на сэрца. Стан здавальняючы.

Алесь Мара належыць да той кагорты творцаў, якім неабыякавы лёс і гісторыя нашага народа. Ён не проста таленавіты мастак, ён Адраджэнец і Патрыёт. Яго працы, грамадская дзейнасьць цалкам належаць роднай зямлі.

Хай сэрца, якое заўжды напаўнялася пакутай і любоўю да Бацькаўшчыны, ачуняе. Прашу Вашай малітвы».

Алесю Марачкіну зараз 76 год. Ён вядомы ня толькі як мастак, але й грамадзкі дзеяч.

Алесь Марачкін: «Ёсць мастакі падкапытныя, як я іх называю, якія выконваюць дзяржаўныя замовы»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)