Алеся Судзілоўская

Нягледзячы на выдатныя ацэнкі па прадметах, у школьным дзённіку Алесі Судзілоўскай заўсёды адзначаліся “нездавальняючыя” паводзіны. З дзяцінства будучая актрыса мела славу хуліганкі, гуляла толькі з дрэннымі хлопцамі і пастаянна пападалася на вочы настаўнікам з цыгарэтай.

У адрозненне ад сваіх аднагодак, Алеся ніколі не марыла пра акцёрскую прафесію — яна рыхтавалася стаць настаўніцай фізкультуры і сур’ёзна займалася гімнастыкай. Тым не менш дэбют Судзілоўскай у кіно адбыўся, калі ёй было ўсяго 14 год. Выпадкова ў школу, дзе вучылася дзяўчынка, прыйшоў асістэнт рэжысёра і пасля кастынгу роля дасталася менавіта Алесі.

З таго часу і пачаўся доўгі раман прыгажуні з кінематографам — “Мама, не горюй”, “Остановка по требованию” і іншыя не менш вядомыя фільмы. Паралельна ішла праца ў тэатры. Што ж датычыцца іншых раманаў, то тут Алеся Судзілоўская не адыходзіць ад сваіх даўніх прынцыпаў і аддае перавагу выключна “дрэнным хлопцам”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(1)