Политика
Зміцер Панкавец, «Наша Ніва»

Алеся Лагвінца, які зладзіў канцэрт Вольскага, не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

У дэпутаты балатуюцца і жук і жаба, але акружная выбарчая камісія 8 жніўня адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў намесніку старшыні Руху «За Свабоду» Алесю Лагвінцу.

Алесь Лагвінец меў намер балатавацца па Сухараўскай выбарчай акрузе №101. Ён правёў дастаткова яркую кампанію па зборы подпісаў, у яе рамках у Сухараве з канцэртам выступіў Лявон Вольскі, а таксама па раёне раз’язджаў аўтамабіль з нацыянальнымі сімваламі і партрэтам самога Лагвінца. Таксама палітык правёў пікет на кальцавой дарозе.

«Адмовілі ў рэгістрацыі на падставе двух папярэджанняў. Адно было вынесенае за ўлёткі з маім партрэтам, якія палічылі за інфармацыйна-агітацыйны матэрыял. А другое, нібыта за подкуп выбаршчыкаў. Так ацанілі газету «Народная воля», якую мы раздавалі», — кажа Лагвінец.

«Увогуле настрой пазітыўны, хоць не будуць мучыць згрызоты, ці здымацца, ці не здымацца. Рэгістраваць мяне, відавочна, не было ў іх планах. Гэта цалкам палітычнае рашэнне. Мне здаецца, нам атрымалася правесці заўважную кампанію, этапам збору подпісаў трэба, відавочна, карыстацца», — мяркуе намеснік старшыні Руха «За Свабоду».

Лагвінец мае намер абскардзіць рашэнне акружной камісіі аб нерэгістрацыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)