«У Еўраопце спытаў у супрацоўніка, дзе знаходзіцца кава, а ў адказ пачуў расійскія маты»
Пасля інцыдэнту, які адбыўся з ім ў Еўраопце ў Крупках, мастак Алесь Пушкін звярнуўся з заявай у пракуратуру.
Фота з Фэйсбуку Алеся Пушкіна
Як распавёў жыхар вёскі Бобр Алесь Пушкін, інцыдэнт адбыўся раніцай 8 мая.
— У гандлёвай зале Еўраопта я папрасіў работніка ў фірменным адзеньні крамы, але без бэджыка, паказаць мне, дзе знаходзіцца распушчальная кава,бо ведама, з вёскі, рэдка бываю ў крупскім Еўраопце і ня ведаю добра разьмяшчэньне тавараў.
Са слоў Пушкіна, у адказ ён пачуў лаянку, абразы беларускай мовы і культуры, нахабнае сьцьвярджэньне, што ён, маўляў, рассіянін, і ня лічыць патрэбным ведаць беларускую мову.
— Прапанаваў яму прадставіцца — ізноў пачуў маты расейскія, пагрозы, лаянку. Далей ён пабег у падсобнае памяшканьне — і я за ім. Там ён зьнік. Дзяжурны адміністратар Марына Аляксандраўна Заграбельная супакоіла мяне, залагодзіла канфлікт і назвала прозьвішча і імя гэтага работніка: Чыркоў Павел.
Пушкін пачаў шукаць самастойна, дзе там стаіць распушчальная кава: «бо на беларускай мове надпісаў разьмяшчэньня тавара, ды і ўвогуле надпісаў па-беларуску ў нашым крупскім Еўраопце няма».
— Я ізноў сустрэў работніка Чыркова Паўла ў гандлёвым зале, і ў нас здарыўся канфлікт. Я папрасіў яго паказаць, дзе ж знаходзіцца тая распушчальная кава. Далей ён прапанаваў мне выйсьці на ганак Еўраопта, дзе пад відэаназіраньнем,пры ахоўніку, Вадзіму Аляксандрандравічу Бабкову і дзвюх работніцах Еўраопта, правакаваў мяне на супрацьпраўныя дзеяньні, бойку, абражаючы беларускую мову і культуру, брыдка лаючыся расейскім матам.
Паводле Пушкіна ахоўнік прыняў бок Чыркова, сказаў, што ён таксама рассіянін і пачаў зьневажаць беларускую мову і культуру.
— Яны ўсяляк стараліся разазліць мяне, каб я страціў кантроль і пачаў пад камерамі відэаназіраньня бойку. Гэтага не адбылося, і яны з пагрозамі, што прыедуць да мяне ў вёску Бобр, і ў мяне яшчэ будуць бойкі з рассіянамі, рэціраваліся.
У той самы дзень супрацоўнік крамы Павел Чыркоў звярнуўся з заявай на Пушкіна ў міліцыю. Мастак падаў заяву у пракуратуру.
Суд у Івацэвічах пакараў кухара за фразу: «Я бандэраўцаў не кармлю»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное