Алесь Міхалевіч абараніў доктарскую дысертацыю
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч, атрымаўшы палітычны прытулак у Чэхіі, 10 мая абараніў доктарскую дысертацыю.

Як паведаміў Алесь Міхалевіч у сваім блогу ў Жывым часопісе, тэма дысертацыі «Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі. Прыклад Беларусі і Украіны 1989-1996».
— Аналізаваў практычна ўсе посткамуністычныя краіны, з асаблівай увагай на Беларусь і Украіну, — піша палітык. — Абарона доўжылася дзве гадзіны і адбывалася ў памяшканні Collegium Civitas, на 12 паверсе Палаца культуры і навукі ў Варшаве. За наданне мне вучонага звання доктара навук камісія прагаласавала адзінагалосна. Сёння ж навуковая рада Інстытута палітычных даследванняў ПАН (Польская акадэмія навук. – «С») павінна зацвердзіць мяне ў званні доктара навук.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное