Общество
Сяргей Пульша, «Новы час»

Алесь Лагвінец: «Збольшага сваёй мэты мы дасягнулі»

Актыўнасць у кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца зачапіла ўсё палітызаванае грамадства. Не дзіва, што яго не зарэгістравалі.

Пра тое, як паламаць шаблоны, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» распавядае чытачам.

— Алесь, першае пытанне стандартнае. Выбараў няма, навошта марнаваць свае высілкі без выніку?

— Выбараў няма, але ёсць выбарчая кампанія. Калі мы не ўдзельнічаем у выбарчай кампаніі, мы проста не прысутнічаем у публічнай прасторы, становімся яшчэ больш адарванымі ад людзей, ад іх патрэбаў. Безумоўна, можна і трэба працаваць з людзьмі па-за кампаніямі, але выбарчая кампанія — гэта магчымасць заваяваць давер людзей і ахапіць — праз фізічную прысутнасць, праз візуалізацыю, — больш шырокае кола грамадзян. Вось галоўная прычына ўдзелу ў кампаніі.

Мы павінны даваць людзям альтэрнатыву. Паказаць, што ва ўладаў словы і справы — гэта дзве розныя рэчы. Калі не спрабаваць удзельнічаць, то ўлады могуць наствараць «альтэрнатыўных» кандыдатаў, зрабіць выгляд, што прайшлі выбары, і нават дазволіць сабе раскошу палічыць бюлетэні.

Ад пачатку кампаніі я арыентаваўся на тое, што збор подпісаў — гэта самая ліберальная частка кампаніі. Менавіта таму мы прыдумалі шэраг такіх «асіметрычных», нечаканых крокаў, якія дазволілі нашай камандзе і мне асабіста заіснаваць публічна ў нашай акрузе.

— Ці цяжка вам было праводзіць гэтую «асіметрычную» кампанію?

— Вялікіх складанасцяў не было. Найбольшы выклік — гэта мы самі. Я не лічу цяжкасцямі скаргі, якія на мяне пісалі па падказцы мясцовых уладаў ці спецслужбаў.

Алесь Лагвінец даў джазу на ток-шоу Гігіна

Я зыходзіў з таго, што выбарчая кампанія — гэта спосаб прыцягнення ўвагі да несправядлівых момантаў у нашым жыцці, да тых праблемаў, якія ёсць у грамадстве агульнанацыянальна альбо ў акрузе лакальна. У агульнанацыянальным ёсць тое, што прадстаўнікі беларускай культуры рашэннем уладаў адрэзаныя ад сваёй публікі, якая іх любіць і прызнае. Я паспрабаваў спалучыць адно і другое.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)