Лица

Алесь Лагвінец сышоў у дэкрэтны адпачынак

У жыцці палітыка Алеся Лагвінца адбыліся значныя падзеі. І справа не ў тым, што прайшоў устаноўчы сход новай ініцыятывы «Дзея». Алесь вырашыў пайсці ў адпачынак па доглядзе свайго малодшага сына Уладзіміра, піша «Новы Час».

Ужо некалькі дзён Алесь Лагвінец спрабуе сябе як «тата ў дэкрэце».

— Усё проста: маёй жонцы першай прапанавалі выгадны кантракт, але на гэтай працы трэба знаходзіцца з ранку да вечара, — тлумачыць Алесь Лагвінец, чаму яны з жонкай Веранікай Мазуркевіч вырашылі памяняцца месцамі. — Так што днём пра сына буду клапаціцца я, а ўвечары і на выходных — мы супольна. Да таго ж у нас будзе дапамога — адна з бабуляў жыве даволі блізка і ўжо на пенсіі… Але і я не ўломак, я буду таксама працаваць страхавым агентам, займацца перакладамі.

Сямейная гутарка з Алесем Лагвінцом: «Трэба было хутка распісацца, а ў ЗАГСах кажуць: «Вы што? Гэта так хутка не робіцца!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)