Экономика

Алесь Аляхновіч: Ці можа Беларусь ператварыцца ў Кубу або КНДР

Меркаванне прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алеся Аляхновіча.

Фота euroradio.fm

— Хачу адразу супакоіць — гісторыя Кубы ці Паўночнай Карэі ў Беларусі немагчымая, — адзначыў у эфіры Еўрарадыё Алесь Аляхновіч. І падрабязна патлумачыў сваю думку.

Куба — гэта востраў, Паўночная Карэя мяжуе з Паўднёвай і з Кітаем. З першай яна практычна не мае зносін, з Кітаем — саюзніцкія дачыненні. Калі б Беларусь мела мяжу толькі з Расіяй, падобныя сцэнары маглі б ажыццявіцца і ў нас.

— Беларусь — гэта адкрытая эканоміка. Яна шмат імпартуе, шмат экспартуе. І калі зачыніць транзіт, як гэта пагражаў зрабіць Лукашэнка ў дачыненні да нямецкіх, польскіх ды літоўскіх кампаніяў, то наша эканоміка гэтага проста не вытрымае.

Пра дапамогу ЕС, ЗША і МВФ

Эксперт нагадаў пра абяцаную дапамогу з боку ЕС, якая будзе накіраваная на правядзенне рэформаў пасля змены ўлады ў Беларусі. Алесь Аляхновіч падкрэсліў, што над праектам працавалі беларусы. Гаворка ідзе пра тры мільярды еўра.

— Ёсць яшчэ амерыканцы. ЗША таксама гатовыя дапамагчы Беларусі. Пакуль гэта не прадстаўлена ў форме канкрэтнага дакумента, але перамовы ідуць, офіс Святланы Ціханоўскай дамаўляецца пра гэта. Вельмі верагодна, што падобны праект, параўнальны са згаданым праектам ЕС, таксама паўстане.

Акрамя таго, эканаміст прыгадаў пра магчымасць стварэння стабідізацыйнага фонжу пры ўдзеле МВФ. Па яго словах, аб’ём падтрымкі ў даденым выпадку залежыць ад таго, у якім стане будзе знаходзіцца эканоміка краіны.

— Калі б мы пачалі праводзіць рэформы ўжо сёння, гаворка б ішла пра 3-4 мільярды даляраў.

Хто яшчэ можа дапамагчы нам у будучыні? Сусветны банк, Еўрапейскі інвестбанк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, нагадвае Аляхновіч. Гэтыя банкі падтрымліваюць развіццё прыватнага бізнеса, інвестыцыйныя і інфраструктурныя праекты.

— Калі глядзець шырэй, то можна разлічваць прыкладна на 10 мільядаў даляраў падтрымкі для новай беларускай эканомікі ў першыя два-тры гады яе рэфармавання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)