Алена Сярэдава

Да таго, як упрыгожыць сабой старонкіі эратычных выданняў, Алена Сярэдава стала віцэ-міс Чэхіі, і нават прадстаўляла краіну ў 1998 годзе на сусветным конкурсе прыгажосці. Мадэльная кар’ера Алены пайшла ўгору пасля таго, як яе запрасілі на італьянскае тэлебачанне весці папулярнае шоу.

Хутка ўся Італія не магла адвесці сваіх вачэй ад экранаў тэлевізараў, дзе красавалася чэшская прыгажуня. Не ўстаяў перад яе чарамі і галкіпер “Ювентуса” Жан Луіджы Буфон. Вось ужо тры гады пара разам, а месяц назад Алена падарыла свайму абранніку сына.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)