Алесь Кіркевіч, Новы час
Алена Макоўская: ідэалагічная машына казала, што беларусы замежжа — «ворагі»

Афіцыйна ў 73 краінах свету жыве тры з паловай мільёны беларусаў. Што з сябе ўяўляе наша дыяспара сёння? Напярэдадні VII З’езду беларусаў свету, які Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» праводзіць 15-16 ліпеня, мы вырашылі пагутарыць з кіраўніком арганізацыі Аленай Макоўскай.

— Першаснае стаўленне любой краіны да сваіх эмігрантаў — гэта недавер. Маўляў, з’ехалі — значыць, «не нашы»… Раней адназначна было больш негатыву. Мы гэта добра бачым па часах БССР, калі паводле савецкай ідэалогіі эмігрант раўняўся здрадніку і калабаранту.

А што наконт 1990-х і 2000-х?

— 1990-я — гэта ўсплёск узаемнай цікавасці і час нацыянальнага абуджэння. Калі мы ладзілі Першы з’езд беларусаў свету, была проста неверагодная дыскусія ў грамадстве. Памятаю, у газетах на поўным сур’ёзе абмяркоўвалася пытанне, ці ладзіць з’езд наогул. Гэта была ломка псіхалогіі і менталітэту, бо доўгі час уся савецкая ідэалагічная машына казала, што беларусы замежжа — «ворагі», а тут людзі ўпершыню за доўгі час ці наогул упершыню ў жыцці прыязджаюць у Беларусь і пачынаюць актыўна дапамагаць краіне.

Цалкам інтэрвьючытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)