Алексіевіч: «То абмяркоўваюць, у якім доме мне жыць, то з кім мне спаць»
Нобэлеўская ляўрэатка тлумачыць яе адказ польскаму выданьню Gazeta Wyborcza.
— Я не зьбіраюся абмяркоўваць сваё асабістае жыцьцё, — адказала пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч Радыё Свабодзе на просьбу больш дэтальна патлумачыць яе адказ польскаму выданьню Gazeta Wyborcza, што яна «сама кахала ў жыцьці і жанчын, і мужчын».
— Гэта было па ходу інтэрвію, на чужую шчырасьць я сказала сваю шчырасьць, але больш на гэтую тэму я не зьбіраюся гаварыць, — кажа нобэлеўская ляўрэатка. — То абмяркоўваюць, у якім доме мне жыць, то з кім мне спаць. Ужо ня тыя часы, я ўжо ня ў той якасьці. Я магу жыць так, як я разумею, як я хачу. Што я і рабіла заўсёды.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное