Алексiевiч: «Ну колькі мы прасядзім дома? Будзе шмат разводаў, усе схуднеюць»

Нобэлеўская ляўрэатка на Радыё Свабода — пра антрапалягічны сэнс пандэміі каранавiрусу.

Тыя меры, якія прынялі ў большасьці краінаў, яны ж немагчымыя да канца году ці на некалькі гадоў. А эпідэміі часам доўжыцца столькі, калі прыгадаць эпідэміі чумы ці воспы, якія былі ў гісторыі.

Ну колькі мы прасядзім дома? Два-тры месяцы. Будзе шмат разводаў, усе схуднеюць, будуць вельмі стройнымі.

Людзі ратуюцца, шукаюць разрадкі праз гумар, іронію.

…Мы не гатовыя да гэтай пандэміі. Ня толькі мы, але і палітыкі — і той жа Лукашэнка, і Пуцін, і Макрон. Так што я ня думаю, што тут варта зводзіць усё да таго, што Лукашэнка нечага ня робіць. Ніхто ня ведае, што трэба рабіць.

Ну закрыем межы. Пачнецца чорны гандаль, калі зьнікнуць прадукты і тая самая туалетная папера. Яшчэ большае будзе заражэньне. Я не бяруся судзіць.

Сьвятлана Алексіевіч

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.4(41)