Алег Хаменка: «З мяне можна ўзяць толькі аўтограф і аналізы»

Лідар гурту «Палац» святкуе сёння 45-годдзе.

Фанаты гурту, а таксама прадстаўнікі ініцыятывы "Рок-салідарнасць" павіншавалі спевака падарункамі і тортам проста на вуліцы – злавілі на выхадзе з Універсітэта культуры, дзе музыка працуе.

"Палац", створаны Хаменкам і яго калегамі, даўно стаў адной з візітовак беларускай музыкі. А таксама – кузняй кадраў для яе. З "Палаца" выйшлі ва ўласныя праекты такія выканаўцы, як Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Юры Выдронак. Запамінальны фолк-мадэрнавы стыль, у якім працуе гурт, зрабіў "Палац" запамінальным і любімым у многіх краінах. На радзіме ўсё складаней: "Палац" уключаны ў абсурдныя "чорныя спісы" дзеячоў культуры.

Але Хаменка працяягвае працу. Зараз "Палац" запісвае новы альбом. Атрымаўшы падарункі ад прыхільнікаў, Хаменка паабяцаў усім, хто яго павіншаваў, падараваць альбом з аўтографам.

- З мяне можна ўзяць толькі аўтограф і аналізы, – жартам рэзюмаваў ён.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)