Скандалы

Акуловіч паведаміла, куды пойдуць грошы ад «справы БЕЛТА»

Генэральная дырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч адмовілася падрабязна камэнтаваць рашэньне суду адносна галоўнай рэдактаркі парталу TUT.BY Марыны Золатавай, паведамляе Радыё Свабода.

— Я не камэнтую рашэньне суду: ёсьць суд, ён вынес абвінаваўчы прысуд. Я яго не камэнтую. Пракурор прасіў, тое, што лічыў патрэбным, а суд даў тое, што палічыў патрэбным, — сказала карэспандэнту Свабоды Ірына Акуловіч.

Акуловіч сказала, што паводле закону пазоўнік меў права патрабаваць кампэнсацыі сваіх судовых выдаткаў.

— Мы гэта зрабілі, — сказала кіраўніца БЕЛТА.

Грошы, якія атрымае БЕЛТА ў выніку суду і штрафаў, сплачаных таксама іншымі фігурантамі справы, «ня будуць скарыстаныя ў рэдакцыі», заявіла Акуловіч.

—  Гэтыя сумы будуць перададзеныя на дабрачыннасьць. Мы заключылі дамову зь беларускім дзіцячым госьпісам. 58 тысяч рублёў будуць накіраваныя ў беларускі дзіцячы госьпіс. Астатняя сума таксама пойдзе на дабрачыннасьць.

«Лучший из возможных» или «стыдобище». Как СМИ и соцсети отреагировали на приговор Золотовой

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(25)