Профсоюзы

Актывісты БНП выказалі сваю салідарнасць з працоўнымі Бразіліі

15 красавіка прафсаюзы Бразіліі заклікаюць правесці ўсеагульны страйк у сувязі з тым, што Палата прадстаўнікоў Бразільскага парламента ўхваліла законапраект PL4330, які садзейнічае лібералізацыі аўтсорсінгу, яго агульнаму неабмежаванаму ўжыванню ва ўсіх галінах эканомікі.

Як паведамляе belnp.org, з нагоды генеральнага страйку Беларускі Незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў выказвае сваю салідарнасць з усімі працоўнымі Бразіліі, якія змагаюцца за права на годную працу.

Прафсаюз выступае супраць прыняцця гэтага законапраекта PL4330, які пагаршае ўмовы працоўных, легалізуе нестабільную занятасць і ўяўляе сабой рэальную перашкоду для свабоды аб’яднання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)