Актывісты «Альтэрнатывы» зладзілі ў Мінску акцыю «Будзь беларусам!»
Мінакам раздаваліся ўлёткі са стужкамі народнай вышыўкі ды бел-чырвона-белыя стужкі.

7 лістапада актывісты зарэгістраванага ў Латвіі грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» зладзілі ў цэнтры Мінска акцыю «Будзь беларусам!».
Пра гэта на сваёй старонцы ў facebook паведаміў лідар аб’яднання Алег Корбан.
У Мінску актывісты расклеілі плакаты супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай вайсковай базы
У часе мінакам раздаваліся адпаведныя ўлёткі са стужкамі народнай вышыўкі ды бел-чырвона-белыя стужкі.
«Многія з ахвотай чаплялі стужкі ды дзякавалі нас па-беларуску. На тварах усмешкі, пазітыў, акцыя атрымалася!», — напісаў Алег Корбан.



Читайте еще
Избранное