Политика

Актывістаў «Маладога фронту» затрымалі невядомыя ў цывільным

Актывісты зарэгістраванай ў Чэхіі арганізацыі «Маладога фронту» Раман Васільеў, Зміцер Крэмянецкі, Мікалай Дземідзенка затрыманыя ў прыватнай кватэры. Невядомыя ў цывільным адчынілі кватэру сваімі ключамі, паклалі ўсіх тварам уніз і збівалі пры любым супраціўленні.

Як паведамляе сайт mfront.net, 14 траўня каля пяці гадзін вечара у кватэру, дзе знаходзілася пяць актывістаў арганізацыі ўварваліся людзі ў цывільным. Кватэру яны адчынілі сваім ключом. Усіх паклалі на падлогу тварам уніз, пры малейшым супраціўленні збівалі. Праз некаторы час з кватэры вывелі Рамана Васільева і Зміцера Крэмянецкага.

Нагадваем, што хлопцы толькі як тры дні на волі пасля адбывання тэрміну за Чарнобыльскі Шлях. Ёсць меркаванне, што іх затрымалі з-за вывешанага сцяга на Нямізе ў гадавіну ганебнага рэферэндуму.

Пазней стала вядома, што затрыманы таксама Мікалай Дземідзенка.

Таксама сёння актывіста «Маладога фронту» Міхаіла Мускага, які павінен быў выйсці на свабоду 11 мая пасля 15 сутак арышту, суд Маскоўскага раёна Мінска прыгаварыў яшчэ да пяць сутак арышту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)