Актывіста пасадзілі на 5 сутак за ўлёткі з нагоды прыезду Пуціна

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі асуджаны па абвінавачаньні ў «дробным хуліганстве».

Пасьля затрыманьня ён знаходзіўся ў Маскоўскім РУУС. Па словах прэс-сакратара «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Атрошчанкава, абставіны ягонага затрыманьня невядомыя. З РУУС патэлефанавалі ягонай маці і паведамілі, што Максім атрымаў 5 сутак арышту.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Павал Юхневіч паведаміў, што, магчыма, Максіма Вінярскага затрымалі ў цэнтры гораду падчас расклейваньня улётак з нагоды візыту Ўладзімера Пуціна.

Праваабаронца Алеся Якубоўская паведаміла, што затрыманыя і асуджаныя да 5 сутак арышту Сіняк і Контуш. (Верагодна, вядзецца пра лідэраў нацыянал-бальшавіцкага руху Яўгена Контуша і Дзьмітрыя Сіняка, якіх затрымлівалі раней за вывальваньне вядра локшыны на ганак Белтэрадыёкампаніі). Абставіны іх затрыманьня пакуль невядомыя

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)