Балгарская спявачка Аксіння Чэнкава стала папулярнай пасля рэаліці-шоў "Star Academy". Заваяваўшы ўзнагароды на найбуйнейшых музычных фестывалях у краіне, прыгажуня трапіла і на “Еўрабачанне”, дзе, праўда, далей паўфіналу не прабілася. Пасля Аксіння вырашыла развіваць кар'еру ў Галівудзе і пачаць з эратычнай фотасесіі для Playboy. Зараз дзяўчына сумяшчае музычную кар'еру з тэлебачаннем, а паралельна здымаецца ў серыяле.