Аксінія

Балгарская фолк-спявачка Аксінія Чэнкова, больш вядомая як проста Аксінія, прабілася на эстраду дзякуючы мясцовай “Фабрыцы зорак”.

На статную брунетку адразу звярнулі ўвагу – фотасесіі прыгажуні абляцелі літаральна ўсе глянцавыя часопісы краіны, у тым ліку і мужчынскія — FHM, Playboy. Не менш прадуктыўнай Аксінія аказалася і ў плане творчасці — у хуткім часе павінен з’явіцца яе новы альбом.