Акцыя «Хочам вучыцца па-беларуску» на плошчы Якуба Коласа (фота)
У панядзелак 3 верасня на плошчы Якуба Коласа прайшла «Фотаакцыя «Хочам вучыцца па-беларуску». Так у Менску адрадзілі акцыю з патрабаваннем беларускамоўнага навучання, якая цягам трох гадоў некалі праводзілася ў Беларусі.
Традыцыя правядзеньня падобных акцый у першы дзень навучальнага году існавала ў 2004-2006 гадах.
На першую гучную акцыю «Хочам вучыцца па-беларуску» ў 2004 годзе на Кастрычніцкай плошчы сабралося каля 200 чалавек, не абыйшлося тады і без затрыманняў. Наступным годам новае пакаленне студэнцкіх актывістаў сабрало на Плошчы Якуба Коласа каля 60 студэнтаў, якія сфармавалі надпіс «Хочам вучыцца па-беларуску». Абедзьве акцыі заканчваліся бардаўскімі канцэртамі ў парку Янкі Купалы. Увосені 2006 акцыя «Хочам вучыцца па-беларуску» фактычна не атрымалася. На канцэрт прыйшлі каля 30 чалавек, аднак ён не адбыўся. Праз 6 гадоў ініцыятыўная група, якая адраджае некалі ўплывовую вялікую арганізацыю «Задзіночанье Беларускіх Студэнтаў», правяла на плошчы Якуба Коласа новую «Хочам вучыцца па-беларуску».
Здымкі з «фотакцыі», як назвалі яе аўтары прэс-рэлізу:
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, 164.2 тысячы беларускіх студэнтаў вучацца па-беларуску і па-расейску адначасова. Пры гэтым толькі 0.9% ці 4 200 студэнтаў ВНУ маюць магчымасьць вучыцца цалкам на беларускай мове.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное