Общество
Яўгенія Васільева

Акцыя ў Трасцянцы (фота)

25 снежня актывiсты моладзевага руху салiдарнасцi «Разам» правялi ў Трасцянцы акцыю па ўшанаваннi памяцi святара, ксяндза Вiнцэнта Гадлеўскага. Да мемарыяльнага крыжа былi ўскладзены кветкi, запалены знiчкi i прачытана малiтва «Магутны божа».

Кiраўнiк арганiзацыi Вячаслаў Сiўчык не змог прысутнiчаць, бо на ягонай кватэры ў гэты момант адбываўся ператрус. Але лідэр “Разам” здолеў датэлефанавацца ў Трасцянец i адзначыць важнасць гэтай акцыi. Ен падкрэслiў, што Вінцэнт Гадлеўскi переследваўся ўсiмi акупантамi Беларусi: палякамi, камунiстамi i, па наводцы апошнiх, быў арыштаваны i расстраляны гестапаўцамi 24 снежня 1942 года.

Сярод іншых ушанаваць памяць ксяндза Вiнцэнта Гадлеўскага у Трасцянец прыехаў вядомы беларускi дысiдэнт Сяргей Ханжанкоў (на фота – з левага боку).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)