Акцыя ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій на прыступках КДБ
А 12-й у Мінску прадстаўнікі дэмакратычных сілаў правялі акцыю ў памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсій.
Сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, многія мелі свечкі, партрэты зніклых палітыкаў. Прамаўлялі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч.
За пікетам назіралі каля трыццаці асобаў у цывільным. Міліцыя складала на ўдзельнікаў пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное