Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі прайшла ля кінатэатра «Кастрычнік» (фота)
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі 16 лютага ў цэнтры Мінска акцыю салідарнасці з палітзняволенымі.
Акцыя адбылася каля кінатэатра «Кастрычнік». Актывісты трымалі у руках расцяжку «Свабоду палітвязням!» і партрэты людзей, якія знаходзяцца зараз за кратамі. Мінакі выказвалі ім свае шчырыя словы падтрымкі і фатаграфавалі акцыю. Акцыя доўжылася 30 хвітлін і скончылася без затрымання, паведамляе сайт кампаніі «Еўрапейская Беларусь».


Читайте еще
Избранное