Общество

Акадэмік, які працуе ўрачом у паліклініцы

У Беларусі распачата чарговая «справа ўрачоў»: нядаўна па ўсёй краіне былі арыштаваны дзясяткі артапедаў. А дзе зараз былы кіраўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі, які правёў у няволі не адзін месяц?

Пра гэта піша Народная Воля.

Аляксандр Бялецкі зараз працуе дзіцячым артапедам-траўматолагам ў паліклініцы пры Мінскай раённай бальніцы, што ў пасёлку Бараўляны.

Графік работы ў яго напружаны: усе будныя дні, акрамя аўторка, – з 8.00 да 15.30, у аўторак – з 12.00 да 19.30. У паліклініцы нас запэўнілі, што талоны на прыём да доктара Бялецкага ёсць, запісацца можна на любы дзень. К

анешне, лепш не хварэць, але гэта ўнікальная магчымасць, бо прыём вядзе не проста цудоўны ўрач, а акадэмік, які правёў некалькі тысяч высокатэхналагічных аперацый, распрацаваў новыя тэхналогіі хірургічнага лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавага сустава ў дзяцей і падлеткаў.

Аляксандр Бялецкі выйшаў на волю ў чэрвені 2021 года. Ён правёў за кратамі тры гады. У лютым 2019-га акадэмік быў асуджаны на 7,5 года калоніі. Ён прызнаўся, што ў якасці падарунка атрымаў 4 тысячы еўра і 3 тысячы долараў, але не лічыў гэтыя грошы хабарам. І хаця пры вобыску ў яго была знойдзена значна большая сума (называлася лічба амаль паўмільёна долараў), але пазней гэтыя грошы Бялецкаму вярнулі.

Нягледзячы на судзімасць, Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі застаецца акадэмікам НАН Беларусі. Навуковых званняў і дзяржаўных узнагарод ён не пазбаўлены. Але паводле прысуду на працягу пяці гадоў не можа займаць кіруючыя пасады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.6(9)